weißrussisch

Das innerste Afrika

Komm in ein wärmeres Land
                                              mit Rosenwetter
Und grünen laubigen Türen
Wo unverkleidete Männer
Deine Genossen sind.
                                     Dahin! Dahin
Möcht ich mit dir, Geliebter

                                               Komm

aus deinem Bau deinem lebenslänglichen Planjahr ewigen
Schnee / Wartesaal wo die Geschichte auf den vergilbten
Fahrplan  starrt  die  Reisenden  ranzig  / Truppengelände
TRAUNERN IST NICHT GESTATTET

Unter die sachten Tamarisken
In den Tropenregen, der die Losungen
Abwäscht, trockenen Protokolle.

Sieh das Meer, das dagegen ist
Mit fröhlichen Wellen, und ins Offene geht
                                                                 dahin

Dahin führt kein Weg.

Wenn du gehst, hebt die Zeit ihre Flügel.

Nimm den Pfad gleich links durch die Brust
Und überschreite die Grenze.

Wo die Zitronen blühn, piff paff!

En quelque soir,  par exemple,  le touriste  naïf  EUROPA
SACKBAHNHOF die verdunkelten Züge aus der vierten
Welt vor Hunger  berstend / hinter  der  Zeitmauer Getöse
unverständliche  Schreie  /  Blut  sickert  aus  den  Nähten
der  Niederlage  /  Zukunftsgraupel  und fast will  /  Mir es
scheinen,   es   sei,  als in der bleiernen Zeit

Sie können dich töten, aber vielleicht
Kommst du davon
Ledig und unbestimmt
                                    komm! ins Offene, Freund!

Nicht im Süden liegt es, Ausland nicht
Wo unverkleidete Männer
Wo der Regen
Denn nicht Mächtiges ists, zum Leben aber gehört es
Was wir wollen
                          wo dich keiner
Das innerste Land, die Fremde
Erwartet. Du mußt die Grenze überschreiten
Mit deinem gültigen Gesicht.

Dein rotes Spanien, dein Libanon

Erreiche es vor der Rente.

Wir befinden uns, sagte er, auf einer schiefen Ebne.  Alles
deutet darauf hin, daß es abwärts geht.  Schließen Sie ein-
mal die Augen und hören Sie, wie es knirscht.  Das ist das
Ende.   Warten wir ab,  wir werden es erleben.  Wir  sind
auf dem  besten  Weg.  Wir brauchen nur fortzufahren mit
der Übung.  Vor einiger Zeit konnten wir  z. B.  das  Brett
oder wie man es nennen will zurückwippen über den Null-
punkt und sagen:  es  geht  aufwärts!  Jetzt ist es eine end-
gültige Schräge in den Keller.  Zu den Kakerlaken,  meine
Damen  und  Herrn.  Bleiben  Sie  ruhig,  gehn  Sie  in  die
Firma,  wickeln Sie sich in die Plane,  fassen Sie sich kurz.
Wir  haben   die  furchtbare  Nachricht   vernommen,  wir
haben  nichts  hinzuzusetzen.  Adieu.  Sagte  der  Mann in
Itzehoe und glitt hinter dem Fenster hinab.

Non!  wir werden den Sommer nicht mehr in diesem geiz-
igen  Land  verbringen,  wo  wir  immer  nur einander ver-
sprochene Waisen sind,
                     komm

Steckmuscheln, Zikaden
Mach dich auf
Lebenslänglicher Leib:
SIEH DAS MEER, DAS DAGEGEN IST.
ERREICHE ES VOR DER RENTE.
DU MUSST DIE GRENZE ÜBERSCHREITEN.

© Suhrkamp Verlag Frankfurt am Main 1987
Aus: Langsamer knirschender Morgen. Gedichte
Frankfurt am Main: Suhrkamp Verlag, 1987
ISBN: 3-518-04423-0
Audioproduktion: 2000 M. Mechner, literaturWERKstatt berlin

САМАЯ ЎНУТРАНАЯ АФРЫКА

Прыдзі ў гэтую краіну, туды, дзе цёпла
Зь яе ружамі         
І зялёнымі дзьвярыма зь лісьця
Туды, дзе голыя мужчыны
Стануць тваімі таварышамі.
Туды! Туды!
 Хачу з табой, каханы.      
Пойдзем
Туды з тваім снаваньнем пляну жыцьця
І вечным сьнегам/ заляй чаканьня гісторыі дзе пасажыр
Утаропіўся ў пажоўклы расклад  / ачэпленая тэрыторыя
МАРКОТА ЗАБАРОНЕНАЯ
Пад ціхімі тамарыскамі
У трапічны дождж, які змывае
Усе лёзунгі й сухія пратаколы.

Убач мора перад сабой
З радаснымі хвалямі, і ідзі туды бяз боязі
Туды не вядзе ні адна дарога.
 Калі ты ідзеш, час падымае свае крылы.
Ідзі па сьцежцы адразу налева праз грудзі
І перакрочвай межы
Туды, дзе цьвітуць цытрыны, піф паф!
En quelque soir,  par exemple,  le touriste  naïf  ЭЎРОПА
ВАКЗАЛ МЯХОЎ пацямнелыя цягнікі з чацьвертага
Сьвету ашчацініліся ад голаду / валтузьня за часавым мурам
Неўразумелыя крыкі / кроў сачыцца са швоў
Паразы / дробны град будучага / мне
Здаецца нібыта наш час сьвінцовы

Яны могуць забіць цябе, але магчыма
Ты сыдзеш ад іх
Адзінокі і няпэўны
Хадзем! На волю, сябра!

Гэта знаходзіцца не на поўдні, не ў замежжы
Тое месца, дзе голыя мужчыны
Тое месца, дзе дождж
Бо гэта ж ня нешта магутнае, але затое яно належыць да жыцьця
Тое, чаго мы хочам, тое месца, дзе цябе ніхто
Самая ўнутраная краіна, чужаніца
чакае Ты мусіш пераступіць мяжу
З тваім цяперашнім тварам
Твая чырвоная Гішпанія, твой Лібан
Дасягні гэтага да пэнсіі.

Мы знаходзімся, кажа ён, на крывой паверхні. Усё ўказвае на тое, што
становіцца горай і горай. Заплюшчыце вочы і пачуйце гэты трэск. Гэта канец.
Пачакаем, мы гэта перажывем. Наш шлях лепшы. Нам трэба толькі працягваць
ісьці па ім. Нейкі час таму мы маглі, напрыклад, дагайдаць дошку ці як хочаце
гэта называйце да ранейшае нулявое кропкі і сказаць: пагаршаецца! А цяпер
гэта ўжо бясконцы нахіл, па якім падаеш у склеп. Да прусакоў, шаноўнае
спадарства. Заставайцеся спакойныя, ідзіце ў сваю фірму, загарніцеся там у
пляны, будзьце сьціслымі. Мы пачулі жахлівае паведамленьне, мы нічога не
прыўкрасілі. Adieu. Так сказаў чалавек у Ітцэхоэ і высьлізнуў за вакно.

Non!  Мы больш ня будзем праводзіць лета ў гэтай сквапнай краіне, дзе ўсе
адно адному сіроты, ідзем адсюль

Ракаўкі, цыкады
Адкрый
Тваё цела працягласьцю ў жыцьцё

УБАЧ МОРА, ЯКОЕ НАСУПРАЦЬ.
ДАСЯГНІ ЯГО ДА ПЭНСІІ.
ТЫ МУСІШ ПЕРАСТУПІЦЬ МЯЖУ.

Пераклад: Alhierd Bacharevič