Hlieb Labadzienka (Глеб Лабадзенка)
* * * [з ражджаством...]
Sprache: weißrussisch
Übersetzungen:
deutsch (* * * [an weihnacht –])
* * * [з ражджаством...]
з ражджаством –
джаліць вуха драбінка настрою
і ўсьмешкай каляднаю
спакваля
аблятае зямлю
ялінка
і зямля
зь недакладнасьцю
прымаецца за старое
і, хрыстосе,
зьдзіўляючы богавым
словам
залатых матылькоў
адпускае у
кожную хатку
спрытна цемру
абстаўляючы нанова
пачынаецца сусьвет
з пачатку