Hlieb Labadzienka (Глеб Лабадзенка)
* * * [я застыну ў табе...]
Sprache: weißrussisch
Übersetzungen:
deutsch (* * * [ich erstarre in dir])
* * * [я застыну ў табе...]
я застыну ў табе
як камар
у кавалку бурштыну
прыпячатай мяне
да муроў
свае юнай
душы
i пакінуць ужо
не прaci
усё адно
не пакіну
як ліхтарык
ня гасяць
на ранішняй
гонкай
мяжы
прысягаю табе
на сьвятле
бурштыновым
як сонца
навучыла цябе
усьміхацца,
мяне - прысягаць
я застыну ў табе
як у зямлі
нашай
цэзій i стронцый
i між нашымі
душамі
хай
не зьнікае сьцяга
як сьпяшаецца дзень
застываць
у векавеччы
няспынным
як спыняе а пятай
гадзіне
ўсю працу народ
я застыну ў табе
як камар
у кавалку бурштыну
i табе той кавалак
аддам
на 2000 год