Anatol Ivashchanka (Анатоль Івашчанка)
* * * [Я – слуп...]
Sprache: belarusisch
Übersetzungen:
deutsch (* * * [Ein Pranger, ich])
* * * [Я – слуп...]
Я – слуп,
прыбіты да ганебнага чалавека.
І мы абодва адчуваем
безвыходнасьць гэтае сітуацыі:
я хутка пушчу карані
празь яго мачу ды пот,
а ён чакае,
калі я вырасту настолькі высока,
каб нехта накіраваў у мяне
пасажырскі лайнер.