Ales Rasanau (Алесь Разанаў)
Пагарджаны прарок
Sprache: belarusisch
Übersetzungen:
deutsch (Der verschmähte Prophet )
Пагарджаны прарок
Што надыходзіла - адышло, што
абяцалася - пастаяла, як белае воблака
над галавой, і паціху растала.
Так многа было малых і вялікіх падзей - а
самай істотнай усё-такі не хапіла, так многа
было сустрэч - але ўсе яны ўжо за мяжою
часу і адгукаюцца калі як.
- Чалавек, ты з'еў свайго Бога, - казаў
велікодным днём пагарджаны прарок і сту-
каўся велікодным чырвоным яйкам у чорны
камень.
Вось, мёртвае ажыло.
I вось, жывое змярцвела.