Hlieb Labadzienka (Глеб Лабадзенка)
* * * [круціцца ўсё...]
Sprache: weißrussisch
Übersetzungen:
deutsch (* * * [alles driftet …])
* * * [круціцца ўсё...]
круціцца ўсё -
словы ды гукі
круціцца месяц
горы ды травы
круцімся мы
цёплыя рукі
круцяцца -
ад ромнаў да лібавы
круцяцца грэкі
круцяцца хмары
сонейка -
і тое
круціцца
занураюся
ў твае мары
хто патануў
ужо не атруціцца