Viktar Žybul (Віктар Жыбуль)
Каханьне з апошняга позірку
Sprache: belarusisch
Übersetzungen:
deutsch (Liebe auf den letzten Blick)
Каханьне з апошняга позірку
Яна стаяла ля героя нянашага часу,
які сарамліва прыкрываў сваё мяса.
Яна глядзела на яго, як на агонь,
і ейны позірк стукнуў яму каменем у скронь.
На белым прасьцірадле задрыжэла рука
і ўсё астаняе, што здолелі дастаць з-пад ветрака,
у які ўсё жыцьцё ён кідаў
вастрадзюбыя тонкія дзіды.
Гайдалася сэрца на спарахнелых арэлях.
А вочы яшчэ гарэлі…
“Я цябе ка…” – сказаць ён пасьпеў,
а “…хаю”
ўжо імкліва ляцела між дрэў
да небакраю.
Абарочваецца вакном у тартар
кожная чорная дзірка ў часе й прасторы.
Усё наша жыцьцё – анатамічны тэатар,
а людзі – акторы.