Hlieb Labadzienka (Глеб Лабадзенка)
* * * [дзе ты? ...]
Sprache: belarusisch
Übersetzungen:
deutsch (* * * [wo bist du?])
* * * [дзе ты? ...]
дзе ты?
ці ў замкнёным
палацы
сядзіш –
і ня маеш працы?..
ці схавалася
на дзікай гары
і сказала мне
не гаварыць?..
ці за морам
кудзелю прадзеш?..
мне ніхто
не гаворыць
дзе...
і я
нікому не гаварыў
што ты стукаеш
ў грудзі мае
знутры