Vika Trenas (Віка Трэнас)
*** [чарговыя здрады ўсяго толькі...]
Sprache: belarusisch
Übersetzungen:
deutsch (*** [die nächsten falschen eide sind bloß schneeflocken])
*** [чарговыя здрады ўсяго толькі...]
чарговыя здрады ўсяго толькі зграйкі сняжынак
у цёплую восень драбнюткія белыя птушкі
ці жнівеньскі дожджык з гаркавых чырвоных слязінак
вось новы аб’ект, двортэр’еры наставілі вушкі
сачыце, лавіце бялявых і шэравокіх
я маю ў дзіравай кішэні квіток удачы
я маю знутры тое, што вы схавалі вонкі
пранізлівы вецер мне валасы кудлачыць
ёсць новыя выразы твару, кацячыя рухі
надзейная зброя і поўная вершаў абойма
назаўтра мне хтосьці сагрэе азяблыя рукі
назаўтра ўзыходзіць сонца ў тваіх абдоймах