Ales Rasanau (Алесь Разанаў)
Бязмежжа
Sprache: belarusisch
Übersetzungen:
deutsch (Die Grenzenlosigkeit )
Бязмежжа
Палову жыцця падаюся ў свет, палову -
варочаюся са свету,
палову жыцця пішу на дарозе свае імёны,
палову - закрэсліваю напісанае,
палову жыцця расту ад зямлі, палову -
расту з зямлёю:
і ўсё менш ува мне мяне, і ўсё больш
бязмежжа.