Valzhyna Mort (Вальжына Морт)
Больніца
Sprache: weißrussisch
Übersetzungen:
deutsch (Krankenhaus), litauisch (Ligoninė), schwedisch (Sjukhus)
Больніца
Калі доўга грукаць
галавою
аб бэтонную сьцяну,
бэтон зробіцца цёплым…
І да яго
можна будзе прытуліць
сваю шчаку,
падобную да марской зоркі-мэдузы,
адчуць,
як зазямляецца
празь цела памяць,
і дачакацца імгненьня,
калі твае вочы
ператворацца ў неваляшкі,
а стракаты сусьвет
падасца глыбокай дзіркаю
ў мыйніцы.