Ihar Babkou (Ігар Бабкоў)
Белыя чоўны
Sprache: belarusisch
Übersetzungen:
deutsch (Weiße Boote)
Белыя чоўны
Ды душа, быццам вольныя чоўны, адна
Плыве ў акіяне. Весткі, лісты адсюль
Да яе не даходзяць. Адно хвалі і сьпеў
Шалёнага ветру; наперадзе бачнасьць – нуль
Беспрасьвецьце. І толькі слабы павеў
Сутоньня, дорыць нарэшце нам
Што недзе, за цёмнымі водамі, спакваля
Высьпявае надзея, й магчыма, там
Даўна забытая, нас чакае зямля…
Яўніцай, прадчуваючы, – сэрца тоне ў імгле
У замсьце, ў ядлоўцавых стогнах, і ўсё ж, апроч
Незаўважныя, згубленыя на шарым тле
Белыя чоўны плывуць праз ноч