Ihar Babkou (Ігар Бабкоў)
[Узьняўшыся вольнаю птушкаю ў неба над краем забраным]
اللغة: البيلوروسية
الترجمات:
الألمانية ([Als freier Vogel in den Himmel über das einverleibte Land])
[Узьняўшыся вольнаю птушкаю ў неба над краем забраным]
Узьняўшыся вольнаю птушкаю ў неба над краем забраным
У бязьмежны, бяссонны блакіт – ён складае журботныя крылы
І падае ўніз, там крывавяць адвечныя раны
І горды вятрыска сьвятыя ласкае магілы
Узыйшоўшы самотнаю зоркай уначы над развораным полем
Бяззорнае, ханскае ночы – да стоенай жальбы прыкуты
Ён сьвеціць, ня грэе, зіхоткім пранізьлівым болем
Няветлы, нявольны і ў золаце дня не пачуты