Vika Trenas (Віка Трэнас)
Смак адчаю
اللغة: البيلوروسية
الترجمات:
الألمانية (Geschmack von Verzweiflung)
Смак адчаю
адчуць смак незвычайнага адчаю
ад трапных стрэлаў рыфмамі ў цішыню
і пазбавіцца жадання крануць цябе за руку
і захлынуцца пачуццём непапраўнае страты
у гняздзе маёй душы
растуць птушаняты вершаў
час стаць дарослымі і пакінуць
прытулак кульгавае любові
я не гандлярка, каб падводзіць рахункі з жыццём
на скамечанай паперчыне свайго лёсу
але так доўга я не стаяла на адным месцы ніколі
але нікому я не глядзела ў вочы так доўга