Vika Trenas (Віка Трэнас)
Шчымлівы лістапад
اللغة: البيلوروسية
الترجمات:
الألمانية (beklemmender november )
Шчымлівы лістапад
вясёлая восень, за кожным вуглом – па забойцы
і памяць пра лета ад шчасця ўтапілася ў Леце
яны бавяць час у баях між сабой, ці
мае залаценькія вершы зграбаюць у смецце
спаліць бы душу, цёплы попел развеяць па ветры
быць лёгкім дыханнем у родным азяблым целе
тваім. Мой горад – адзіны, каму я веру
так прагне, так прагне Амур у цябе пацэліць