Anatol Ivashchanka (Анатоль Івашчанка)
Разбуральнік
اللغة: البيلوروسية
الترجمات:
الألمانية (DER ZERSTÖRER)
Разбуральнік
прамаўляе словы
што праходзяць празь мяне
рыхтык празь мясарубку
значэньні іх забытыя
інтанацыя гвалтуе
у іх – уціск
у іх – разбурэньне
яго дзейнасьць
стымулюе да дзеяньня
яго позіркі
дадаюць мне люстэркавасьці
калі клічуць мяне
называюць і яго імя
гэта ён стварыў мяне