Andrej Chadanowitsch (Андрэй Хадановіч)
*** [Пацягнуўшы за шпільку]
اللغة: البيلوروسية
الترجمات:
الألمانية (*** [Wenn du an dieser Nadel ziehst])
*** [Пацягнуўшы за шпільку]
Пацягнуўшы за шпільку, выцягваеш вецер у косах,
цёплы травень, начныя купаньні і мокры ручнік,
салаўіную песьню ўвушшу і маланку ў нябёсах,
твой заплечнік, што зь ёй разам зьнік, і квіток на цягнік.
Пацягнуўшы за дым, маеш восень і вогнішча з хорам,
дагарэлае лісьце і клёкат, і згублены клёк.
За аскепак бурштыну – апошні сьвітанак над морам.
За крыло матылька не цягні, там адно матылёк.