Iryna Khadarenka (Ірына Хадарэнка)
Чорная ружа
اللغة: البيلوروسية
الترجمات:
الروسية (Чёрная роза)
Чорная ружа
Калі маўкліва поўня зіхацела
І тым святлом прастору апякала
Так, быццам запаліць яе хацела, --
Тады і ружа тая расцвітала.
Не белай, не чырвонаю, а чорнай
Закрасавала ружа прыгажосцю.
І ад загадкі гэтай непаўторнай,
Відаць, было ў ёй жудаснае штосьці.
Яе зрабілі сімвалам маркоты,
Хоць і не бачылі, як слёзы пралівала.
З ёй сустракацца не было ахвоты,
Бо не смяялася яна, а сумавала.
...Сарвалі ружу чорную аднойчы.
Яна завяла, высахла паволі,
Ды толькі засталіся сум і горыч
Сярод людзей. Не знішчыць іх ніколі.