Maryja Martysievič (Марыя Мартысевіч)
* * * [Бог / Язэп]
اللغة: البيلوروسية
الترجمات:
الألمانية (* * * [Gott / Josef])
* * * [Бог / Язэп]
Бог
інфантыльны мужык
што пакінуў дзіця на Зямлі
мужчына-падлетак
які так і ня вырас з сынам
Знайшоў яго ўжо дарослага
Ну, пытаецца, як жывеш
як маці
Цесьля гэта канешне добра
але якія твае перспектывы
І потым, гены
іх не замажаш пальцам
Язэп
з новым гэблікам у руках
(гэта меўся быць падарунак)
далікатна стаіць у баку
усё разумее
апека яшчэ тады
даступна ўсё патлумачыла