Anatol Ivashchanka
Vous pouvez lire ce poéme dans les traductions suivantes:
DAS MEINIGE (Allemand)
маё
высьлізгвае бы шчупак пакідаючы сьлізь у далонях у валасох ува мне. да ванітаў знаёмыя радкі складаюцца ў некралог. адзіная паэтка падобная да нязьменнай цыгарэты ў яе рукох. паветра вакол крыху хістаецца гэта тарпэды лятуць на сьвятло сьвечак у нашых вокнах у нашых вачох... лепім налепкі на ранак на іх сьляды кіпцюроў. лайно выцякае з тэлескрыні на шпалеры, на фіранкі і вось мы таксама у сыстэме. уганараваныя сэрцамі птахаў хварэем на H5N1. дыктарка цэліць у твары сваёю жоўтай сьлінай. дворнікі што змываюць пляўкі з экрану працуюць у найхуткім рэжыме. маё сядае на паперу курчыцца й шыпіць... а ў швайцарскіх гарах у позе воіна сядзіць чалавек і ўлагоджвае свой Акіян. як бы я хацеў зазірнуць яму ў вочы!



