Vital  Ryzhkou

Vital Ryzhkou

Contemporary Poetry
Belarusian

Homepage

Vital Ryzhkou

Audio 

You can read this poem in the following translations:

двери, замкнутые на ключи (Russian)
verschlossene türen (German)

дзверы, замкнёныя на ключы


старая страціла розум. яе стары
хутка губляе зрок. і слых. на ўсё наваколле
па тэлефоне намякае на рознае. нумары
збольшага выпадковыя.

зрэдку дазвоньваецца дачцэ. дачка
зрываецца з працы, прылятае ў вёску,
прыбіраецца ў хаце, просіць яшчэ пачакаць.
болей нічога не просіць.

гатуе старому. ўздыхае. кладзецца спаць,
ёй падоўгу не спіцца. такое гора:
усё-такі ж маці.
ранкам моўчкі з’язджае ў горад.

старая бачыць сябе маладой. пазнае
толькі старога, дачку, вядоўцу з тэлепраграмы… 
дзіўна глядзіць на ўнукаў. яны на яе
таксама.

старасць не лечыцца, кажа сваяк, 
урач абласной бальніцы.
ён, улічваючы гэты факт,
браць на сябе адказнасць баіцца.

увечары дзверы замкнёныя на ключы.
стары ўголас чытае, пераказвае байкі.
радыё па начах маўчыць. увогуле ўсё маўчыць,
акрамя сабакі.


Top

© Vіtal Ryzhkou

From: Дзверы, замкнёныя на ключы

Логвінаў, Мінск 2010

Audio production: Yahor Mayorchyk