Vika Trenas
Dieses Gedicht liegt in folgenden Übersetzungen vor:
beklemmender november (Deutsch)
Шчымлівы лістапад
вясёлая восень, за кожным вуглом – па забойцы і памяць пра лета ад шчасця ўтапілася ў Леце яны бавяць час у баях між сабой, ці мае залаценькія вершы зграбаюць у смецце спаліць бы душу, цёплы попел развеяць па ветры быць лёгкім дыханнем у родным азяблым целе тваім. Мой горад – адзіны, каму я веру так прагне, так прагне Амур у цябе пацэліць



