Viktar Žybul
Dieses Gedicht liegt in folgenden Übersetzungen vor:
[Du bist ] (Deutsch)
[Ты сьцякла]
Ты сьцякла зьмяістаю вадою з пазванкоў крыштальнай жырандолі. Ты плыла па сонечным пакоі і хацела вырвацца на волю. Сьвет нагадваў атам у разрэзе. Срэбнай пены набягалі хвалі. Толькі вочы патаналі ў сьнезе, толькі сьцены волі не давалі. Зіхатлівы бег наперагонкі разальлецца сьмехам па-над гаем. Я блукаю ў трох бэнзакалёнках, у рамонках я сябе губляю. З дапамогай вежавага крану з шэрхлых блёкаў жалезабэтону я ляплю акрыленую панну, я ствараю новую мадонну.



