Michas Skobla
Dieses Gedicht liegt in folgenden Übersetzungen vor:
CHRISTENTUM (Deutsch)
KRIKŠČIONYBĖ (Litauisch)
ХРЫСЬЦІЯНСТВА
Сьвет гэткі галавакружны! У чалавецтва кружыцца галава ад эвэрэстаў, парнасаў, п’едэсталаў, малакроўя, полькі беларускай, каханьня, ніцшэ, дыму айчыны, С2О… І чалавецтва зьбіваецца з тропу, губляе арыенціры, роспачна азіраецца навокал, ловіць у ветразі ружу вятроў, хапаецца за звыклыя восі х і у, тузаецца ў трохмернай прасторы, -- дарэмна: сьвет стае лябірынтам. І толькі сыстэма каардынат Крыжа вяртае людзей на сваё месца.



