Michas Skobla
Dieses Gedicht liegt in folgenden Übersetzungen vor:
BÄUME (Deutsch)
MEDŽIAI (Litauisch)
ДРЭВЫ
Зямлю, каб не рассыпалася на выбоінах Млечнага, Шляху, як старое рыпучае кола, не рассохлася ад пякучых пацалункаў сонца, як збан, што з ганчарнага круга трапіў адразу ў печ, не размякла пад зорнымі ліўнямі, ад якіх не ратуе і парасон захмаранага неба; каб не раскідала па жмені касмічным вятром на забаўку свайго жыцьцядайнага мліва — утрымлівае не збуцьвелая зямная вось, не мітычная сетка мэрыдыянаў, ня частыя пазваночнікі чыгунак і нават ня сінія паясы рэкаў, а Дрэвы, карэньні якіх аплялі Зямлі і не адпускаюць, нават калі на месцы пушчы застаюцца заплаканыя пні.



