Nina Mazjasch (Ніна Мацяш)
[Ведаем, жывём занадта мала,]
Language: belarusian
Translations:
german ([Das wissen wir, wir leben nicht genug])
[Ведаем, жывём занадта мала,]
Ведаем, жывём занадта мала,
каб напрыканцы не шкадаваць,
што не ўсё, чым доля нас вітала,
з годнасцю мы ўмелі адвітаць.
Ды ў часы расцугленых нейтронаў,
прамянёвай хуткасці часы
так жывём, нібы ўжо забаронна
промень наш выпадку пагасіць.
Быццам не паўвеку нейкіх толькі –
дадзена паўвечнасці ў запас,
і падбаць яшчэ паспееш з толкам,
будзе дастаткова сілы ў нас,
каб вярнуць запушчанаму саду
плён надзеі і харашыню,
каб, шануючы душы радню,
у сабе знайсці апору й раду...