Anatol Ivashchanka (Анатоль Івашчанка)
* * * [ты загадала высечы дрэвы...]
اللغة: البيلوروسية
الترجمات:
الألمانية (* * * [du ordnetest an die bäume …])
* * * [ты загадала высечы дрэвы...]
ты загадала высечы дрэвы
пад нашымі вокнамі
й мы назіралі першы захад
ты загадала
адсячы прыхільнасьці
й мы забыліся на мову
ты загадала зьняць
чорныя акуляры
й мы забыліся на люстэркі
ты прапанавала выйсьці на вуліцу
й сонца рабіла нам фотасесію
ў лужынах вітрынах і шыбінах аўто
аднойчы ты адмяніла грошы
і я зьведаў
каханьне