Leanid Dranko-Majsjuk (Леанід Дранько-Майсюк)
[Каралева Бона любіла мёд,]
اللغة: البيلوروسية
الترجمات:
الألمانية ([Die Königin Bona liebte Honig,])
[Каралева Бона любіла мёд,]
Каралева Бона любіла мёд,
І таму для яе, як лёду,
Вазілі ў Варшаву, двойчы на год,
Па восем пудоў з дваццаці калод
Давыд-гарадоцкага мёду.
Каралеву Бону адольваў сум,
Што ні сон – на Мілан дарога…
Тут – балоты, валокі, інтрыгі, тлум;
Там – радзіма, вясны кіпарыснае шум,
Закаханасці першай знямога.
Каралеве Боне спрыянне было
На радзіме жаданай памерці…
Адпускаючы з вуснаў паволі цяпло,
Пакідаючы ў сэрцы Гарыні святло –
Чару з мёдам трымала на сэрцы.
12 студзеня 2000